Пс 147
1 Алілуя.
Хвалі, Ерусаліме, Госпада; хвалі, Сіёне, Бога твайго,
2 бо Ён мацуе завалы ў брамах тваіх, дабраслаўляе сыноў тваіх сярод неба;
3 сьцьвярджае ў межах тваіх спакой; тлушчам пшаніцы корміць цябе,
4 пасылае слова Сваё на зямлю; хутка цячэ слова Ягонае,
5 дае сьнег, як хвалю; сыпле іней, як попел;
6 кідае град Свой кавалкамі; перад марозам Ягоным хто выстаіць?
7 Пашле слова Сваё, і ўсё растае; падзьме ветрам Сваім, і пацякуць воды.
8 Ён абвясьціў слова Сваё Якаву, пастановы Свае і суды Свае Ізраілю.
9 Не зрабіў Ён таго ніякаму іншаму народу, і судоў Ягоных яны ня ведаюць. Алілуя.